Магілёў.


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/

Будынак па вуліцы Малая Садовая (сучасная вуліца Леніна) быў узведзены ў сярэдзіне XIX стагоддзя і першапачаткова ў ім размяшчалася жаночая гімназія. З 1913 года ў гэтым будынку пачаў дзейнічаць настаўніцкі інстытут, а з 1919 года – Інстытут народнай адукацыі. У 1930 годзе ён быў ператвораны ў педагагічны інстытут. У 1978 годзе Магілёўскаму педагагічнаму інстытуту было прысвоена імя класіка беларускай літаратуры, ураджэнца Магілёўшчыны Аркадзя Куляшова. У 1997 годзе пасля правядзення дзяржаўнай акрэдытацыі Магілёўскі педагагічны інстытут быў ператвораны ў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аркадзя Куляшова. Цяпер у гэтым будынку знаходзіцца другі корпус Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Будынак былога настаўніцкага інстытута спалучае рысы стыляў позняга класіцызму, псеўдарускага і мадэрну. Мураваны трохпавярховы Т-падобны ў плане будынак, галоўным падоўжаным фасадам выходзіць на чырвоную лінію забудовы вуліцы.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць