Мінск. Мінск-Арэна


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/sound/024186cc-670e-4595-8731-be107d5e8357.mp3

Мінск-арэна з’яўляецца адным з самых мультыфункцыянальных збудаванняў для правядзення спартыўных і культурна-забаўляльных мерапрыемстваў не толькі ў Беларусі, але і ў Еўропе.

Мінск-арэна – гэта сучаснае спартыўнае збудаванне, дзе праводзяцца прэстыжныя міжнародныя спаборніцтвы. Яна складаецца з чатырох насычаных абсталяваннем комплексаў пад адным дахам. Іх назвы цалкам адлюстроўваюць сутнасць кожнага: Арэна, Веладром, Канькабежны стадыён і прасторны паркінг для аўтамабіляў.

У сценах гэтай пляцоўкі праводзіліся самыя прэстыжныя міжнародныя спаборніцтвы: чэмпіянаты свету і Еўропы па розных відах спорту. Таксама на Мінск-арэне ладзяцца канцэрты знакамітых беларускіх і замежных выканаўцаў.

Рашэнне аб будаўніцтве спартыўнага комплекса «Мінск-арэна» было прынята ў 2005 годзе, а ў 2010 годзе комплекс быў афіцыйна адкрыты матчам зорак Кантынентальнай хакейнай лігі.

Мінск-арэна пабудаваная ў стылі хай-тэк і пераўзыходзіць па прыгажосці, дызайне і функцыянальнасці ўсе раней узведзеныя ў Беларусі спартыўныя комплексы. Аўтар праекта мінскі архітэктар Валерый Куцко.

Побач з Мінск-арэнай разбіта алея Спартыўнай славы. У цэнтры плошчы перад уваходам у Мінск-арэну знаходзіцца стэла “Трыумф”, якая сімвалізуе алімпійскую паходню. Побач змешчаны мармуровыя медальёны з прозвішчамі спартоўцаў, якія праславілі Беларусь на Алімпійскіх гульнях.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць