Слаўгарадскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/

Слаўгарадскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей быў заснаваны ў 2011 годзе і адкрыты для наведванняў з 2015 года. 

Слаўгарадскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей быў заснаваны ў 2011 годзе і адкрыты для наведванняў з 2015 года. 

Музей з'яўляецца навукова-даследчай, асветніцкай установай, якая выконвае ролю навуковага, культурна-асветніцкага і метадычнага цэнтра музейнай справы. Асноўнымі задачамі музея з'яўляюцца збор, навуковая апрацоўка і захаванне гісторыка-культурных каштоўнасцей; стварэнне навукова абгрунтаваных экспазіцый і выстаў; дзейнасць па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны раёна. 

У музеі дзейнічаюць 4 экспазіцыйныя залы: "Усталяванне савецкай улады ў Прапойскай воласці Быхаўскага павета. Край у 1920–1930-я гады. Прапойскі раён у гады Вялікай Айчыннай вайны", "Этнаграфія", "Слаўгарадскі раён у складзе БССР у 1960-я–1991 гады", "Археалогія і прырода" – а таксама выставачны зал. 

Асабліва цікавымі і каштоўнымі экспанатамі з'яўляюцца прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (рушнікі, посцілкі, абрусы), манеты Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі, традыцыйныя прадметы бытавога ўжытку, вырабы ганчарства, керамічныя пліткі з клеймамі майстроў, узнагароды ветэранаў вайны і працы, значкі і іншае.

Дата публікацыі: 10.08.2023.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць