Маўклівы звон


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/

Маўклівы звон — гэта мемарыял у гонар воінаў, якія загінулі за вызваленне Светлагорскага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Мемарыял уяўляе сабою дзевяцітонны звон, адліты з бронзы і, па задуме, мае вялікі раскол, выкліканы выбухам. З унутранага боку звана, куды можна прайсці праз гэты раскол, выгравіраваны імёны ўсіх 264 загінуўшых пры вызваленні Шацілак. Яны пахаваны ў брацкай магіле пад пяціметровым збудаваннем, створаным беларускімі архітэктарамі. З вонкавага боку звана можна знайсці выявы баявых дзеянняў аж да ўзяцця Рэйхстага.

Дата публікацыі: 28.06.2023.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць