Другі корпус Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова знаходзіцца ў будынку былога настаўніцкага інстытута.
Будынак па вуліцы Малая Садовая (гэта сучасная вуліца Леніна) быў узведзены ў сярэдзіне XIX стагоддзя і першапачаткова ў ім размяшчалася жаночая гімназія. З 1913 года ў гэтым будынку пачаў дзейнічаць настаўніцкі інстытут, а з 1919 года – Інстытут народнай адукацыі. У 1930 годзе яго ператварылі ў педагагічны інстытут. У 1978 годзе Магілёўскаму педагагічнаму інстытуту прысвоілі імя класіка беларускай літаратуры, ураджэнца Магілёўшчыны Аркадзя Куляшова. У 1997 годзе пасля правядзення дзяржаўнай акрэдытацыі Магілёўскі педагагічны інстытут быў ператвораны ў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аркадзя Куляшова. Цяпер у гэтым будынку знаходзіцца другі корпус Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Будынак былога настаўніцкага інстытута спалучае рысы стыляў позняга класіцызму, псеўдарускага і мадэрну. Мураваны трохпавярховы Т-падобны ў плане будынак галоўным падоўжаным фасадам выходзіць на чырвоную лінію забудовы вуліцы.
Дата публікацыі: 23.09.2021.
Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму