У горадзе Дзісна ёсць важная археалагічная славутасць – старажытнае Замчышча.
У сярэднявеччы, на востраве, які ўтварыўся на сутоках рэк Дзісна і Дзвіна, размяшчаўся ўмацаваны замак. Ён узнік у 1554 годзе, а ў 1570–1580-х гадах быў найважнейшым умацаваннем на Падзвінні. Ён складаўся з Ніжняга і Верхняга замкаў. Абодва былі пабудаваныя з дрэва і ўмацаваныя землянымі валамі. Вядома, што ў 1661 гаду ў Ніжнім замку было 9 вежаў. Найбольш значныя з іх – Дзвінская, Пясочная, Дзісенская, Свенская, Плоская, Моцарская. У XVIII стагоддзі драўляныя ўмацаванні Дзісненскага замка былі разбураныя. Да нашых дзён дайшлі толькі земляныя валы. Аднак як для вучоных, так і для турыстаў Замчышча з’яўляецца прывабным месцам.
Дата публікацыі: 30.06.2020.
Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму