Асіповіцкая чыгуначная станцыя


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/sound/94a41eaf-ef06-42e5-8681-08f40185dac4.mp3

Сваім заснаваннем у 1872 годзе горад абавязаны чыгунцы. У Асіповічах знаходзіцца адзін з самых вялікіх чыгуначных вузлоў Беларусі.

Гісторыя Асіповіцкай чыгуначнай станцыі пачынаецца ў 1873 годзе, калі ў складзе Лібава – Роменскай чыгункі была пабудаваная станцыя Асіповічы. Тады на станцыі быў узведзены драўляны чыгуначны вакзал, пакгаўз, крытая і адкрытая платформы і пяць драўляных дамоў для супрацоўнікаў. На станцыі і ў яе ваколіцах захаваўся шэраг пабудоў канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя. З дарэвалюцыйных часоў захаваліся адміністрацыйны і службовыя карпусы, а таксама лакаматыўнае дэпо. Будынак сучаснага вакзала ўзводзіўся ў 50-я гады ХХ стагоддзя. Побач захаваўся будынак ваданапорнай вежы таго ж перыяду. У мэтах бяспекі пасажыраў у 1953 г. быў пабудаваны чыгуначны мост. Непадалёк ад вакзала стаіць помнік паравозу Эм – 726-23. Ён быў усталяваны ў гонар 130-годдзя горада. Пра тое, што Асіповічы сапраўды горад чыгуначнікаў сведчыць нават герб горада, на якім знаходзіцца выява паравоза.

Дата публікацыі: 14.06.2017.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць