Батанічны сад і дэндрарый акадэміі


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/sound/d909bf52-0381-4eec-95ae-1f5c5a18edc6.mp3

Менавіта ў горыцкім батанічным садзе можна знайсці рэшткі старых рэдутаў і так званай “Пятровай горкі”.

На тэрыторыі акадэміі захаваўся ўнікальны прыродны комплекс – батанічны сад з унікальным дэндрарыям 19 стагоддзя. Ён доўгі час ствараецца і падтрымліваецца высілкамі студэнтаў і выкладчыкаў. Сярод усяго гэтага хараства знаходзяцца дзве рукатворныя сажалкі: Верхняя і Ніжняя. Блукаючы па мностве дарожак, можна дайсці да рэшткаў старых рэдутаў і гэтак званай “Пятровай горкі” – ў час Паўночнай вайны ў 1709 годзе на гэтым месцы размяшчаўся намёт Пятра I. Старыя рэдуты – гэта земляныя валы для ўстаноўкі гармат. Гэтыя фартыфікацыйныя збудаванні ў першыню былі выкарыстаны расійскімі войскамі менавіта у Горках. Беларуская зямля была выкарыстана як плацдарм для вядзення баявых дзеянняў двух замежных армій – шведскай і 25-тысячнага войска Пятра I. Гэта супрацьстаянне сімвалізуе тое, што насупраць “Пятровай горкі” стаіць “Горка Мазепы”. У парку таксама знаходзяцца магілы ўдзельнікаў нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863–1864 гадоў.

Дата публікацыі: 12.06.2017.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць