Касцёл і кляштар францысканцаў


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/sound/437f6332-cef4-49c2-a5aa-1f9efb945bf4.mp3

Касцёл і кляштар францысканцаў – помнікі архітэктуры і мастацтва XV стагоддзя.

Комплекс з касцёлу і кляштару пачаў будавацца тут прыблізна ў XV стагоддзі. У адпаведнасці з эпохай стылем пабудовы была готыка. У час чарговай вайны паміж Маскоўскай дзяржавай і Рэччу Паспалітай у 1659 годзе драўляныя будынкі кляштару былі знішчаны. Аднак, вельмі хутка ён быў адноўлены, а будынак касцёлу рэканструявалі і патынкавалі. У час вайны 1812 года будынак зноў быў часткова разбураны. Аднак ужо праз 10 год на месцы драўлянага касцёлу ўзвялі мураваны ў стылі класіцызму. Пасля падаўлення нацыянальна-вызваленчага паўстання 1830–1831 гадоў, у адпаведнасці з расійскай урадавай палітыкай кляштар францысканцаў быў ліквідаваны. Кляштарны будынак быў знішчаны, а будынак касцёла быў перароблены пад склад. Падчас войнаў ХХ стагоддзя гэты будынак быў моцна пашкоджаны. У цяперашні час, як вы бачыце, будынак былога касцёлу францісканцаў знаходзіцца ў руінах. Зярніце ўвагу на ніжнюю частку сцен ва ўсходняй палове храма. Гэта найстарэйшыя рэшткі руінаў.

Дата публікацыі: 12.06.2017.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць