Будынак былой гімназіі


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/sound/483664c6-7148-4e93-99fc-9298646085b5.mp3

Будынак былой Пінскай гімназіі – месца навучання першага прэзідэнта Ізраіля Хаіма Вейцман.

Будынак быў узведзены ў 1853 годзе. Першапачаткова тут знаходзілася гарадская вучэльня, а пазней была адкрыта гарадская гімназія. Навучэнцы гімназіі бралі ўдзел у паўстанні 1863–1864 гадоў. Гэта прывяло да таго, што расійскі ўрад панізіў ранг Пінскай гімназіі. У час знаходжання часткі беларускіх зямель у складзе ІІ Рэчы Паспалітай, з 1920 па 1939 год, Пінская гімназія працягвала дзейнічаць у якасці мужчынскай гімназіі. Сярод вядомых і знакамітых выпускнікоў гэтай гімназіі знойдуцца вучоны-хімік і першы прэзідэнт Ізраіля Хаім Вейцман, архітэктар Іван Жаўтоўскі і іншыя. З 1939 года, пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР, гімназія была рэарганізаваная ў сярэднюю школу. Сёння ў гэтым гістарычным будынку знаходзіцца Адзел адукацыі, спорту і турызму Пінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Дата публікацыі: 12.06.2017.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць