Помнік згушчонцы


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/

23 лістапада 2013 года, у дзень святкавання 75-годдзя ААТ “Рагачоўскі малочна-кансервавы камбінат”, у горадзе ўрачыста адкрылі адзіную ў свеце скульптурную кампазіцыю, прысвечаную згушчонаму малаку.

Скульптура вышынёй каля чатырох метраў, якая з’яўляецца дакладнай копіяй сіня-блакітнай бляшанкі згушчонага малака, размешчанай рабром на авальным пастаменце з каляровага шкла. Да пастамента прымацавана прамавугольная шыльда з надпісам: “Тут закладзена пасланне да нашчадкаў. Ускрыць да 100-годдзя камбіната. 23.11.2013”. У сваю чаргу, уся скульптура размешчаная на круглым пастаменце з карычневага граніту. Аўтар работы – мастак-манументаліст, супрацоўнік Беларускай дзяржаўная акадэміі мастацтваў Глеб Отчык.

Гэта першы аб’ект у Беларусі мазаікі ў шкле, дагэтуль у экстэр’еры падобная тэхніка нідзе не выкарыстоўвалася. Гэта ручная праца, кожны шкляны элемент наразаўся і падбіраўся ўручную, таму стварэнне кампазіцыі было вельмі працаёмкім.

Дата публікацыі: 18.02.2023.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць