Будынак земскай управы


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/sound/8a406e1a-2ebb-4b00-ac21-9ac15c431a1f.mp3

Будынак земскай управы ўяўляе сабой узор архітэктуры грамадскага стылю з элементамі класіцызму і з'яўляецца своеасаблівай візітоўкай горада. Ён знаходзіўся на вуліцы Садовай, ці Афіцэрскай (зараз гэта вуліца Савецкая).

Будынак земскай управы быў узведзены паводле адных дакументаў у 1910 годзе, паводле іншых – у 1914 годзе. На балконе будынка, які з'яўляецца ўнікальным архітэктурным помнікам грамадскай архітэктуры з элементамі класіцызму, знаходзіцца каваная жалезная рашотка. Гэта прыклад дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Сёння тут размяшчаецца краязнаўчы музей, які займае другі паверх будынка і правае крыло на першым паверсе. Сенненскі гісторыка-краязнаўчы музей быў заснаваны 30 жніўня 1995 года, для наведванняў адкрыты з 1 верасня 1995 года. У музеі прадстаўлена некалькі экспазіцый: “Этнаграфія і побыт”, “Архітэктура і духоўная культура Сенненшчны”, “Вечна жывое мастацтва”, “Выстава прац народных майстроў Сенненшчыны”, а таксама выстава, прысвечаная танкавай бітве пад Сянном 1941 года. На сценах музея можна пабачыць сляды ад куль і асколкаў часоў Другой сусветнай вайны. У 2008 годзе будынку былой земскай управы быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.

Дата публікацыі: 15.02.2022.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць