Царква Святога Мікалая


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/sound/bee12b87-34da-4502-b8f3-3278c71c9a38.mp3

Царква Святога Мікалая была пабудавана ў 1867 годзе паводле тыпавога праекта рускага дойлідства XVII стагоддзя. Храм быў знішчаны савецкімі ўладамі ў 1934 годзе. Новая царква Святога Мікалая была адкрытая для вернікаў у 2003 годзе.

Першапачаткова ў сілуэце храма Святога Мікалая панаваў цыбулепадобны “дуты” купал на светлавым цыліндрычным барабане. З правага боку царквы ў 1889 годзе была збудавана каменная каплічка. Царква была агароджана драўляным плотам з цаглянымі слупамі. З левага боку знаходзілася крама для гандлю свечкамі і кнігамі духоўнага зместу.

Мікалаеўская царква знаходзілася ў цэнтры горада, на месцы сучаснай Сенненская сярэдняй школы № 2. У 1934 годзе яна была разабрана. У 1935 годзе з гэтых цаглін пачалі будаваць Дом культуры, які стаіць да гэтага часу. А на месцы царквы быў разбіты парк, пастаўлены помнікі камуністычным кіраўнікам Уладзіміру Леніну  і Іосіфу Сталіну, якія стаялі да 1941 года. У 1961 годзе на гэтым месцы была пабудавана школа, якая працуе і зараз.

Першы камень у падмурак новага храма Святога Мікалая быў закладзены ў 1998 годзе. Будаўнічыя работы вяліся з вясны 1999 года. З 2003 года ў храме пачалі служыцца набажэнствы.

Дата публікацыі: 15.02.2022.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць