Музей гісторыі фатаграфіі і друку


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/sound/4612408a-0ebc-4ad6-99ba-3a1666e2ddbd.mp3

Першы ў Беларусі музей фатаграфіі быў адкрыты ў Гомелі ў 2015 г. У 2017 годзе ён быў ператвораны ў Музей фатаграфіі і друку.

У 2009 годзе ў Музеі гісторыі горада Гомеля быў пакладзены пачатак калекцыі фотаздымкаў, фотаапаратаў і фотарыштунку. Паступова сфармавалася калекцыя (каля 500 прадметаў), якая склала падмурак музея фатаграфіі. Музей фатаграфіі адкрылі ў Гомелі напярэдадні дня горада ў верасні 2015 года.

Першым вялікую колькасць прадметаў музею падараваў гомельскі фатограф і калекцыянер Леанід Пінскі. Яго пачынанне падтрымалі фатографы і калекцыянеры не толькі з Гомеля, але і з розных куткоў Беларусі і іншых краін.

Музей знаходзіцца на вуліцы Камунараў у памяшканнях самага знакамітага ў Гомелі фотаатэлье, якое працуе тут з 1960-х гадоў.

У музеі прадстаўлена гісторыя развіцця фатаграфіі на працягу ХХ стагоддзя. У пастаяннай экспазіцыі змешчаны ключавыя мадэлі фотатэхнікі, фотаматэрыялы, абсталяванне, вялікая колькасць тэматычных кніг, перыядычных выданняў, прысвечаных фотамастацтву, а таксама фатаграфіі і фотаальбомы, асабістыя рэчы знакамітых фатографаў.

У выніку пашырэння экспазіцыйных плошчаў, у 2017 годзе, у гонар 500-годдзя беларускага кнігадрукавання адкрылі абноўлены Музей фатаграфіі і друку. Тут прадстаўлена пастаянная экспазіцыя “Гісторыя друку Гомельшчыны”, у якой паказаны матэрыялы па гісторыі друкаваных сродкаў масавай інфармацыі і друкарняў Гомельскай вобласці з пачатку ХХ стагоддзя.

Дата публікацыі: 20.12.2021.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць