Гомельскі абласны драматычны тэатр


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/sound/5445643b-1618-448d-a043-d1372c3a3ddd.mp3

Гомельскі абласны драматычны тэатр вядзе сваю гісторыю з 1939 года і з'яўляецца цікавым месцам для наведвання.

Гомельскі абласны драматычны тэатр вядзе сваю гісторыю з 1939 года. На базе акторскага курса вядомага артыста Леаніда Леанідава ўтварыўся калектыў маладых актораў, творчае аб’яднанне атрымала назву Гомельскага рускага драматычнага тэатра. Творчая дзейнасць гэтага калектыву пачалася з пастаноўкі паводле п'есы "Рэвізор" Мікалая Гогаля. У 1940 годзе прынялі рашэнне ўзвесці будынак гомельскага тэатра. Аднак вайна перакрэсліла гэтыя планы. Пасля вызвалення Беларусі ад нацысцкай акупацыі тэатральны калектыў аднавіў сваю дзейнасць. Аднак з першапачатковай трупы засталося толькі 14 артыстаў. Першай пасляваеннай пастаноўкай стала камедыя "Лгуха" рэжысёра Астравумава. Яе прадставілі гледачу 30 чэрвеня 1945 года на сцэне клуба запалкавай фабрыкі "Везувій".

У 1946 годзе з-за адсутнасці памяшкання Гомельскі драматычны тэатр перавялі ў Магілёў і ператварылі ў Магілёўскі абласны рускі драматычны тэатр, які расфармавалі ў 1949 годзе.

У другі раз тэатр у Гомелі стварылі ў 1954 годзе. Ён атрымаў назву "Гомельскі абласны драматычны тэатр" і ўласны будынак, збудаваны паводле праекта Аляксандра Тарасенкі. Будынак тэатра ўяўляе прамавугольны ў плане аб'ём, мае сіметрычную кампазіцыю. Па галоўнай восі размешчаны цэнтральны ўваход, вестыбюльная група памяшканняў, глядзельная зала партэрна-яруснага тыпу на 800 месцаў, развітая сцэнічная каробка. На галоўным фасадзе – шасцікалонны порцік з франтонам, багата дэкараваны скульптурай, шматлікімі элементамі класічнай архітэктуры. У 2004–2005 гадах у будынку тэатра правялі рэканструкцыю – зрабілі капітальны рамонт фасадаў, ганка і сістэмы ацяплення. Глядзельная зала тэатра здольная адначасова змясціць 488 гледачоў.

Дата публікацыі: 12.11.2021.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць