Помнік ваенным журналістам


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/

Помнік ваенным журналістам усталяваны ў гарадскім парку 7 кастрычніка 2017 года. Ён уяўляе сабой камень, да якога прымацаваны мармуровыя таблічкі з назвамі газет, якія выходзілі ў часы Другой сусветнай вайны, і адпаведнымі памятнымі надпісамі.

Выбар месца для помніка быў абумоўлены тым, што ў Клічаве ў час Другой сусветнай вайны падпольна выдавалася газета «За Радзіму!» (цяпер «Магілёўская праўда»).

Першы нумар абласной падпольнай газеты «За Радзіму!» выйшаў 24 сакавіка 1943 года. Яна друкавалася на партатыўным друкарскім станку, які быў дастаўлены з-за лініі фронту. Газета выходзіла да канца нямецкай акупацыі Клічаўшчыны.

Аўтарам праекта помніка ваенным журналістам з'яўляецца скульптар Аляксандр Мінькоў.

Дата публікацыі: 17.05.2021.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць