Царква Святога Мікалая


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/

Праваслаўная царква Святога Мікалая была пабудавана ў Верхнядзвінску ў 1819 годзе.

Свята-Мікалаеўскі храм узведзены ў стылі класіцызму каля зліцця Дрысы і Дзвіны. У 1895 годзе царква стала саборным храмам горада. У раннія савецкія часы храм быў разрабаваны і закрыты. Падчас Другой сусветнай вайны ў Свята-Мікалаеўскай царкве праводзіліся набажэнствы, аднак пасля вайны яе зноў закрылі. У часы незалежнасці царкву вярнулі вернікам. У 2004 годзе храм адзначыў сваё 185-годдзе. Да гэтай даты на сродкі прыхаджан для Свята-Мікалаеўскай царквы быў адліты звон вагою 7 пудоў.

На сёння Свята-Мікалаеўская царква з'яўляецца помнікам архітэктуры класіцызму. Кананічную 4-часткавую аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю складаюць прытвор-званіца, трапезная, малітоўная зала, паўкруглая апсіда.

Дата публікацыі: 10.03.2021.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць