Падвесны мост


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/

Візітоўкай горада з'яўляецца падвесны пешаходны мост праз Нёман, які быў пабудаваны ў 1970-х гадах. Гэты мост лічыцца самым доўгім сярод астатніх падвесных мастоў у Беларусі.

Унікальнай славутасцю ў Мастах з'яўляецца падвесны пешаходны мост. Будаваць гэта нетыповае для Беларусі збудаванне пачалі ў 1971 годзе. За будаўнічыя працы адказвала мясцовае прадпрыемства “Мастадрэў”. Урачыстае адкрыццё адбылося ў красавіку 1972 года. Мастоўскі мост з'яўляецца самым доўгім пешаходным мостам у Беларусі. Яго працягласць – 193 метры, а шырыня – паўтара метра, што дазваляе спакойна разысціся двум людзям.

У 90-я гады ХХ стагоддзя мост быў мадэрнізаваны: умацавалі канструкцыі, замянілі драўляны насціл. Апошняя рэканструкцыя адбылася ў 2019 годзе.

З моста адкрываецца прыгожы від на горад у любую пару года. Тут заўсёды хапае турыстаў і мясцовых жыхароў.

Дата публікацыі: 02.03.2021.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць