Музей-сядзіба Іллі Рэпіна “Здраўнёва”


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/sound/757678a5-3c3c-4cd2-bda5-c8d9109e63fb.mp3

Музей-сядзіба “Здраўнёва” быў заснаваны ў 1988 годзе на месцы былой сядзібы мастака Іллі Рэпіна Здраўнёва і знаходзіцца за 16 кіламетраў на поўнач ад Віцебска. Сядзіба Рэпіна з'яўляецца філіялам Віцебскага абласнога краязнаўчага музея.

Вёска Дроўнева ўзгадваецца ў 1785 годзе. Тут у 1892 годзе набыў сядзібу вядомы рускі мастак Ілля Рэпін. Яна складалася з сядзібнага і двух жылых дамоў, флігеля, гаспадарчых будынкаў, невялічкага парка і сада са штучным вадаёмам.

На сёння ад сядзібы захаваліся лядоўня, ліпавая алея, асобныя дрэвы і вадаём. У 1893–1895 гадах сядзібны дом перабудавалі паводле эскізаў мастака. Да 1904 года Рэпін стварыў тут карціны “Восеньскі букет”, “Паляўнічы”, “Беларус”, “На Заходняй Дзвіне. Усход сонца” (усе ў 1892 годзе), а таксама карціны “Месяцовая ноч” і “Паненкі на прагулцы сярод статка кароў” (у 1896 годзе), “На сонцы” (у 1900 годзе) і іншыя.

Сын Іллі Рэпіна Юрый у 1890-х гадах напісаў тут карціны “Скальнікі”, “Цыганы ў вёсцы”, “Аўтапартрэт” і іншыя. На могілках пасёлка Вярхоўе (5 км на захад ад Здраёўнёва) пахаваны бацька мастака (яго магіла не захавалася). З 1918 па 1930 год у сядзібе жыла сям'я малодшай дачкі мастака Таццяны Рэпінай-Язевай, якая з дачкой і зяцем настаўнічала ў пачатковай школе Здраўнёва.

У 1930 годзе, у час масавых палітычных рэпрэсій, нашчадкам мастака ўдалося выехаць у Фінляндыю, а сядзібу разабралі на дровы. Працы па аднаўленні сядзібы пад кіраўніцтвам архітэктара Паўла Кракалёва скончылі ў 1989 годзе. Плошча ахоўнай зоны складае 12 гектараў. Комплекс музея-сядзібы ўключае: дом, у якім працуе мемарыяльная экспазіцыя; дом аканома (размясцілася адміністрацыя музея і выставачная зала), склеп, сажалку, частку ліпавай алеі.

Сярод экспанатаў музея мы можам убачыць акварэлі “Конік”, “Афрыканскі матыў”, “Запарожац”, карціну “Дэзерцір” (1917 года), малюнкі “Вершнік, які страляе”, “Пропаведзь Кунцэвіча ў Віцебску” (1893 года) і іншыя працы Іллі Рэпіна.

Дата публікацыі: 19.02.2021.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць