Будынак Акадэміі ветэрынарнай медыцыны (былы Сялянскі банк)


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/

Будынак Акадэміі ветэрынарнай медыцыны (былы будынак Сялянскага банка) з'яўляецца помнікам архітэктуры пачатку ХХ стагоддзя. Сёння ў будынку размяшчаецца галоўны корпус Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.

Будынак Сялянскага банка пабудаваны ў 1917 годзе паводле праекта грамадзянскага інжынера К. Тарасава ў псеўдарускім стылі, які спалучае як рысы мадэрну, так і эклектыкі.

Мураваны двухпавярховы будынак з трох бакоў фланкіраваны вежамі. Вежа на рагу вуліц Баўмана і Даватара вылучаецца маштабнасцю. У дэкаратыўным аздабленні выкарыстаны элементы, запазычаныя са старажытнарускай архітэктуры (выгнутыя абрысы, какошнікавыя надваконні, калоны-дынькі і г.д.).

На сёння ў будынку былога Сялянскага банка размешчана Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны, якая была заснавана ў 1924 годзе. Гэта адукацыйная ўстанова ўвайшла ў гісторыю горада як адна з самых старэйшых ВНУ. Амаль сто гадоў яна займаецца падрыхтоўкай кваліфікаваных ветэрынарных лекараў, правізараў, ветэрынарна-санітарных экспертаў, зоаінжынераў.

У 2011 годзе на тэрыторыі Акадэміі ветэрынарнай медыцыны з'явілася свая славутасць – помнік ветэрынару (скульптар Іван Казак). У Беларусі гэта адзіная бронзавая скульптура, якая ўшаноўвае лекара-ветэрынара. Скульптурная кампазіцыя складаецца з лекара ў асяроддзі жывёл: сабакі і цяляці – на руцэ ў лекара сядзіць папугай.

Дата публікацыі: 19.02.2021.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць