Баранавічы. Дамы польскіх чыноўнікаў


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/

У цэнтры горада ёсць два будынкі, якія звяртаюць на сябе ўвагу. Адзін з іх – незвычайны па сваёй архітэктуры дом з мезанінам з чырвонай цэглы, побач з Домам культуры. Другі – двухпавярховы будынак, пабудаваны ў стылі мадэрн без архітэктурных празмернасцяў. Гэтыя будынкі даюць магчымасць уявіць, як выглядаў адзін з раёнаў цэнтральнай часткі Баранавічаў у 20–30-я гады ⅩⅩ стагоддзя.

Вынікам савецка-польскай вайны стала падпісанне 18 сакавіка 1921 года Рыжскага мірнага дагавора. Згодна яму заходнія землі Беларусі, у тым ліку і Баранавічы, увайшлі ў склад Другой Рэчы Паспалітай. За час Першай сусветнай і савецка-польскай войнаў горад моцна пацярпеў, таму задачай членаў гарадскога праўлення было яго аднаўленне. 

Для арганізацыі сістэмы кіравання на далучаных землях у заходнія рэгіёны Беларусі адпраўляліся польскія чыноўнікі, якія мелі вострую патрэбу ў жыллі. З мэтай вырашэння гэтай праблемы польскі ўрад распрацаваў захады па будаўніцтве гэтак званай калоніі (пасёлка) для чыноўнікаў. 28 мая 1924 года Міністэрства фінансаў дало крэдыт для пабудовы дамоў чыноўнікаў ва ўсходніх ваяводствах. Быў распрацаваны генеральны план забудовы. Аўтарам генеральнага плана чыноўніцкай калоніі ў Баранавічах быў інжынер-архітэктар Адам Папроцкі, будаўнічымі працамі кіравалі інжынеры-архітэктары Вітольд і Зыгмунт Выганоўскія. У адпаведнасці з генеральным планам, дамы былі ўзведзены ў стылі «шляхецкага маёнтка». Праз тэрыторыю калоніі праходзілі вуліцы, якія падзялялі яе на кварталы. На тэрыторыі калоніі таксама былі ўзведзены і грамадскія будынкі, у якіх мясціліся гарадскі суд і пошта. Гэтыя будынкі, як і практычна ўся чыноўніцкая калонія (за выключэннем двух дамоў), не захаваліся.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць