Віцебск. Помнік Уладзіміру Караткевічу


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/

Помнік славутаму беларускаму пісьменніку Уладзіміру Караткевічу быў адкрыты ў 1994 годзе.

Помнік славутаму беларускаму пісьменніку Уладзіміру Караткевічу (гады жыцця – 1930–1984) быў усталяваны ў скверы на вуліцы Суворава. Аўтары помніка скульптар Іван Казак і архітэктар Валерый Рыбакоў.

Штогадова 26 лістапада, у дзень народзінаў Уладзіміра Караткевіча, каля помніка адбываецца святочная імпрэза. Ініцыятарам правядзення стаў паэт Давід Сімановіч.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць