Віцебск. Арт-цэнтр Марка Шагала


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/

Арт-цэнтр Марка Шагала – гэта частка музея Марка Шагала ў Віцебску, па сваёй значнасці роўная Дому-музею вялікага мастака

Арт-цэнтр Марка Шагалы быў адкрыты ў 1992 годзе ў будынку ХІХ стагоддзя, выява якога ёсць на вядомай карціне “Над горадам”. Першыя мастацкія работы арт-цэнтра былі падораны “Колам спрыяння” Дому-музею Шагала ў Віцебску (Нінбург, Германія). У 1994 годзе дачка мастака Іда Шагал падарыла музею тры каляровыя акватынты з подпісам Марка Шагала. Унучкі мастака таксама падарылі музею 96 унікальных афортаў, якія ўяўляюць з сябе цыкл ілюстрацый да твора Мікалая Гогаля “Мёртвыя душы”, а таксама ілюстрацыі мастака да Бібліі.

Вялікую дапамогу ў фарміраванні калекцыі арт-цэнтра аказаў немец Генрых Мандэль. Ён падарыў цэнтру вялікую колькасць прац Шагала, а таксама каля 2 тысяч кніг, прысвечаных творчасці Марка Шагала і мастацтву класічнага авангарда. На падставе гэтай кніжнай калекцыі ў 2002 годзе ў арт-цэнтры была адкрыта спецыялізаваная навуковая бібліятэка, у якой ужо налічваецца 3 тысячы выданняў.

На сёння арт-цэнтр Марка Шагала ў Віцебску мае ў сваёй калекцыі каля 300 сапраўдных работ мастака. Сярод іх ксілаграфіі (гравюры на дрэве), афорты (гравюры на метале), літаграфіі (малюнкі, створаныя друкаваннем з каменю), акваціны (гравюры, атрыманыя траўленнем кіслатой металічнай пласціны).

Акрамя Марка Шагала, у арт-цэнтры знаходзяцца творы іншых мастакоў еўрапейскага авангарда. Сярод іх работы тыражнай графікі Пабла Пікасо, Хуана Міро, Анрі Маціса і іншых.

У рамках “Шагалаўскіх чытанняў” праводзяцца навуковыя канферэнцыі, вернісажы, лекцыі, пленэры, а таксама выставы графічных прац пачынаючых мастакоў.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць