Віцебск. Помнік Марку Шагалу


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/

Бронзавы помнік Марку Шагалу на Пакроўскай вуліцы быў усталяваны ў 1992 годзе ў дзень нараджэння мастака

Помнік сусветна славутаму мастаку Марку Шагалу (гады жыцця 1887–1985) быў усталяваны ў пачатку вуліцы Пакроўскай у 1992 годзе. Яго аўтарам быў віцебскі скульптар, сябра Саюза мастакоў Беларусі Аляксандр Мікалаевіч Гводзікаў.

“Тут, на Пакроўскай вуліцы, я нарадзіўся яшчэ раз”, – пісаў Марк Шагал у аўтабіяграфічнай кнізе “Маё жыццё”. На вуліцы фрагментарна захавалася жыллёвая і прамысловая забудова канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя. Тут жа знаходзіцца мемарыяльны Дом-музей Марка Шагала.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць