Віцебск. Царква Дабравешчання Святой Багародзіцы (праваслаўная)


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/

Царква Дабравешчання Святой Багародзіцы – помнік архітэктуры XII стагоддзя, размешчаны ў цэнтры горада на левым беразе Дзвіны.

Паводле легендарных звестак Свята-Дабравешчанская царква была заснавана яшчэ ў ІХ стагоддзі княгіняй Вольгай. Але найбольш праўдападобна, што храм быў пабудаваны ў ХІІ стагоддзі.

У XIV стагоддзі пры вялікім князі літоўскім Альгердзе царква была перабудаваная з улікам мясцовай традыцыі полацкай архітэктурнай школы. З 1619 года храм належаў уніятам, якія перабудавалі яго ў стылі віленскага барока. У 1623 годзе ўніяцкі архіепіскап Язафат Кунцэвіч загадаў забяліць старажытныя фрэскі. У час вайны 1812 года царква выкарыстоўвалася французамі пад склад боезапасаў. У 1833 годзе храм быў адрамантаваны.

У другой палове ХІХ стагоддзя Свята-Дабравешчанская царква была перабудавана ў рэтраспектыўна-рускім стылі – былі зняты вежы-званіцы і ўзведзены купал. У 1944 годзе падчас баявых дзеянняў храм быў пашкоджаны. У 1961 годзе Свята-Дабравешчанская царква, у адпаведнасці з распараджэннем улады, была ўзарваная.

Царква Дабравешчання Святой Багародзіцы была адноўлена ў 1999 годзе паводле праекта архітэктара Генадзя Лаўрэцкага.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць