Віцебск. Палац Кудзіновічаў


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/

Кароткі тэкст: Палац Кудзіновічаў – помнік архітэктуры класіцызму канца XVIII – пачатку XIX стагоддзя. Знаходзіцца на левым беразе Дзвіны, на гістарычнай Палацавай вуліцы. Гістарычна-культурная каштоўнасць Беларусі.

 У 1772 годзе прадстаўнікі шляхецкага роду Кудзіновічаў збудавалі ў Віцебску мураваны палац. Пасля далучэння паўночна-ўсходніх зямель Беларусі да Расійскай імперыі ў палацы размясціўся дваранскі сход. У 1806 годзе палац стаў рэзідэнцыяй віцебскага губернатара. У 1811 годзе да палаца прыбудавалі паўднёвы корпус.

У вайну 1812 года ў палацы спыняўся Напалеон. На загад французскага імператара перад палацам былі знесены драўляныя будынкі і пабудавана плошча, якая захавалася да нашых дзён. Пасля заканчэння ваеннай кампаніі 1812 г. на пляцы перад палацам расійскія ўлады паставілі помнік героям вайны 1812 года. Падчас паўстання 1830 – 1831 гадоў у палацы спыняўся брат расійскага імператара Мікалая І вялікі князь Канстанцін, які ў Віцебску захварэў на халеру і неўзабаве памёр. У гады савецкай улады будынак палаца выкарыстоўваўся для патрэб розных адміністрацыйных устаноў.

Сёння ў былым палацы размяшчаецца абласное ўпраўленне Камітэта дзяржаўнай бяспекі.

Палац Кудзіновічаў – гэта 3-павярховы прастакутны ў плане будынак, пабудаваны ў стылі класіцызму.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць