Ашмяны. Касцёл Святога Міхаіла Арханёла


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/

Касцёл Святога Міхаіла Арханёла з’яўляецца дамінантай архітэктурнай забудовы гарадскога цэнтра, а ягоныя вежы даўно сталі сімвалам Ашмян.

Касцёл Святога Міхаіла Арханёла ў Ашмянах дзейнічаў з 1391 года. Гэта быў драўляны храм, пабудаваны на сродкі Вялікага Князя Літоўскага і Караля Польскага Уладзіслава Ягайлы. У перыяд паўстання 1830–1831 гадоў драўляны храм даволі сур’ёзна пацярпеў. Грашовыя сродкі на рэстаўрацыю гэтага старажытнага касцёла збіраліся вельмі доўга. Пасля заканчэння рамонтных работ храм зноў адкрыты. 

Аднак у канцы XIX стагоддзя храм ужо не мог змяшчаць усіх вернікаў. Таму на ягоным месцы быў пабудаваны новы касцёл з цэглы і каменя па праекце Вацлава Міхневіча. Будаўніцтва пачалося ў 1899 годзе і было завершана ў 1906 годзе. Касцёл перажыў дзве сусветныя вайны, аднак у рэчышчы антырэлігійнай палітыкі савецкай улады быў закрыты ў 1948 годзе. Працяглы час у храме знаходзіўся філіял Віленскага радыётэхнічнага завода. У 1989 годзе касцёл быў вернуты вернікам, у ім была праведзена рэстаўрацыя і адноўлены набажэнствы. 

Касцёл Святога Міхаіла Арханёла – гэта помнік архітэктуры неабарока. Галоўны фасад фланкіраваны высокімі пяціяруснымі шатровымі вежамі з лучковым шчытом і бакавымі валютамі паміж імі. Бакавыя нефы на галоўным фасадзе таксама завершаны фігурнымі шчытамі з валютамі і вуглавымі пінаклямі. Фасады атынкаваны. Унутры нефы перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць