Ашмяны. Сінагога


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/

Ашмянская сінагога пачатку XX стагоддзя лічыцца адным з самых цікавых юдэйскіх культавых збудаванняў, якія захаваліся на тэрыторыі Беларусі.

У Ашмянах юдэі з’явіліся яшчэ ў XVII стагоддзі, а ў 1880 годзе яны складалі 50% ад усяго гарадскога насельніцтва. Для патрэб ашмянскіх габрэяў у 1912 годзе была ўзведзена сінагога з чырвонай цэглы. Падчас Другой сусветнай вайны сінагога і сумежныя з ёй вуліцы былі ператвораны ў гета, у якім знаходзіліся больш за 4 тысячы вязняў. У часы БССР у рэчышчы антырэлігійнай палітыкі сінагога была закрыта і выкарыстоўвалася як склад прадукцыі спажыўкааперацыі. У незалежнай Беларусі ў 2012 годзе будынак перайшоў на баланс Ашмянскага краязнаўчага музея. У 2018 годзе Беларускі камітэт Міжнароднай рады па пытаннях помнікаў і гістарычных мясцін і Ашмянскі краязнаўчы музей сумесна рэалізавалі канцэпцыю «Распрацоўкі праекта аднаўлення былой ашмянскай сінагогі».

Ашшмянская сінагога – узор класіцызму. Як і ў іншых сінагогах Беларусі, тут адлюстравана ўвасабленне стылізаванага вобразу каўчэга. Для сінагогі характэрны мінімум дэкаратыўнага і пластычнага аздаблення: пілястры, гарызантальныя паяскі і карнізы, арачныя і паўарачныя завяршэнні праёмаў.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць