Ліда. Помнік Францыску Скарыну


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/

У скверы паблізу Фарнага касцёла ўзвышаецца помнік вялікаму беларускаму першадрукару, пісьменніку, вучонаму, асветніку, выдатнаму дзеячу культуры эпохі Адраджэння Францішку Скарыну.

У канцы 1989 года грамадскі дзеяч, педагог, паэт Міхась Мельнік, які ў той час узначальваў Лідскую гарадскую раду Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны выступіў з прапановай устанавіць у Лідзе помнік знакамітаму беларусу. 25 ліпеня 1993 года адбылося адкрыццё манумента. 

Фігуру Скарыны ў бронзе стварыў мінскі скульптар Валяр'ян Янушкевіч. Архітэктурнае аздабленне тэрыторыі каля помніка, устаноўка манумента праводзіліся пад кіраўніцтвам лідскага мастака Рычарда Грушы. У скульптуры першадрукар увасоблены ў доўгім адзенні, з паднятай угару правай рукой, што сімвалізуе веды і мудрасць. Побач — кніга на высокай падстаўцы.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць