Ліда. Камень у гонар заснавання Ліды


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/

Камень у гонар заснавання Ліды стаіць на вуліцы Савецкай і распавядае гасцям пра выдатны горад, у гонар якога ён усталяваны.

Адна са славутасцяў Ліды знаходзіцца каля Крыжаўзвіжанскага касцёла. Гэта камень, які ўсталяваны ў гонар заснавання горада. Усталяванне масіўнага валуна ў 2008 годзе было прымеркавана да 685-годдзя Ліды. Аўтарам помніка стаў мясцовы скульптар Рычард Груша. Для свайго твора майстар адшукаў вялізны валун у Воранаўскім раёне. Самым складаным этапам з'яўлялася транспартаванне каменя, бо яго вага складала 30 тон. Пасля спецыяльнай апрацоўкі валун «зменшыўся ў вазе» на 10 тон.

З аднаго боку каменя прадстаўлена гравіроўка герба, які Ліда атрымала разам з Магдэбургскім правам 17 верасня 1590 года. Акрамя таго, тут таксама паказана дата заснавання горада (1323 год) і напісаны тэкст на стараславянскай мове, у якім гаворыцца пра тое, што князь Вялікага Княства Літоўскага Гедымін завяшчае горад свайму сыну Кейстуту, да якога Ліда перайшла ў 1330 годзе. На іншым баку валуна на беларускай мове пададзены звесткі пра заснаванне горада.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць