Комплекс «Старажытны Тураў»


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/

Музейна-археалагічная экспазіцыя, размешчаная ў Тураве на вуліцы Замкавая гара. Менавіта тут у сярэдзіне мінулага стагоддзя археолагі адкапалі падмурак старажытнага храма, які быў разбураны падчас моцнага землятрусу ў 1230 годзе.

Музей пабудаваны на месцы старажытнага храма, разбуранага ў 1230 годзе. Пасля землятрусу ад царквы, збудаванай у 70-х гадах ХІІ стагоддзя, застаўся толькі падмурак. На гэтым падмурку, знойдзеным у 1961 годзе, і быў збудаваны шкляны шацёр цяперашняга музея.

У музеі можна паглядзець, як выглядаў старажытны Тураў, а таксама пазнаёміцца з вялікай калекцыяй прыстасаванняў для рамеснай справы.

Дата публікацыі: 25.08.2020.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць