Гродна. Стары мост


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/

Стары мост – гэта адзін з сімвалаў Гродна. Ён злучае мінулае і сучаснае: правабярэжную частку горада з яе гістарычнай забудовай і больш маладыя раёны на левым беразе Нёмана.

Першы вялікі драўляны мост у Гродна праз раку Нёман быў пабудаваны яшчэ ў першай палове XVI стагоддзя, пра што сведчаць тагачасныя гравюры і планы. Аднак у час вайны ён быў разбураны. Наступныя тры стагоддзі ў Гродне не атрымлівалася збудаваць вялікі мост праз Нёман. Толькі ў 1875 годзе пачаліся падрыхтоўчыя працы па будаўніцтве металічнага моста на замову ваеннага ведамства. Да 1908 года мост быў пабудаваны. Ён быў металічным, у тры пралёты, даўжынёй 195 метраў і шырынёй 22 метры. Мост атрымаў назву «Пятроўска-Мікалаеўскі».

Падчас Першай сусветнай вайны, у 1915 годзе, мост быў узарваны сапёрамі расійскай арміі і адбудаваны толькі праз два дзесяцігоддзі, у 1935 годзе. Аднак падчас Другой сусветнай вайны, у 1944 годзе, мост быў узарваны нямецкімі войскамі. Пасля заканчэння вайны ён чарговы раз быў адбудаваны і 30 кастрычніка 1949 года злучыў сучасныя вуліцы Маставую і Гарнавых. Да 1971 года Стары мост нёс асноўную транспартную нагрузку, пакуль не быў пабудаваны яшчэ адзін мост, што злучыў вуліцы Паповіча і Вясновую. У 2008 годзе ў незалежнай Беларусі Стары мост быў рэканструяваны. Пасля рэканструкцыі прапускная здольнасць яго значна ўзрасла.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць