Гродна. Воданапорныя вежы


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/

Гродзенскія воданапорныя вежы – помнікі прамысловай архітэктуры неагатычнага стылю, пабудаваны ў канцы ⅩⅨ – пачатку ⅩⅩ стагоддзя.

Воданапорныя вежы з'явіліся ў Гродне на мяжы ⅩⅨ і ⅩⅩ стагоддзяў. Вышыня вежаў складае 22 метры. Лічыцца, што спачатку была пабудаваная Паўднёвая вежа, якая мае больш сціплы знешні выгляд. Аздоба дзвярэй і аконных праёмаў у ёй мае высакародны белы колер, а два паверхі падзелены з дапамогай незвычайных карнізаў.

Знешні выгляд Паўночнай вежы можна ахарактарызаваць як больш дзёрзкі. На яе сценах знаходзяцца як пілястры, так і фігурныя ліштвы. Вежавыя перакрыцці зроблены з дрэва. У цэлым, выглядае Паўночная вежа больш экстравагантна за сваю суседку.

Першую вежу ўзвялі адразу пасля будаўніцтва водаправода ў Гродне. Другая вежа была пабудаваная тады, калі першая перастала спраўляцца з пастаянна ўзрастаючым аб'ёмам водаспажывання.

Воданапорныя вежы ў Гродне па праве належаць да беларускіх гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Яны даўно не выкарыстоўваюцца па прызначэнні, у іх размяшчаюцца майстэрні мясцовых мастакоў.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць