Ніжняя і Верхняя цэрквы


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/sound/26b01a3e-db4f-47ef-b951-70ca528d51b5.mp3

Ніжняя і Верхняя цэрквы з'яўляюцца найстарэйшымі з вядомых хрысціянскіх храмаў Гродна.

У 30-х гадах XX стагоддзя на тэрыторыі Старога замка праводзілі археалагічныя раскопкі. У выніку знайшлі фрагменты так званай Ніжняй царквы. У XIV – першай палове XV стагоддзя на яе падмурку была пабудавана Верхняя царква. Гісторыкі мяркуюць, што пабудова Ніжняй царквы адносіцца да самага пачатку XII стагоддзя. У 1183 годзе ў будынак ударыла маланка, здарыўся моцны пажар. Пасля гэтага трагічнага выпадку храм не аднаўлялі, але сцены будынка працягвалі стаяць яшчэ доўгі час.

У XIV стагоддзі князь Вітаўт вырашыў аднавіць Стары замак. У выніку руіны Ніжняй царквы засыпалі каменем і залілі вапнавым растворам для атрымання гладкай платформы. На такім падмурку ўзвялі Верхнюю царкву. Гэта быў просты будынак плошчай усяго дзевяць на дзевяць метраў, квадратнай формы. Паводле гістарычных крыніц, Ніжняя царква была прыгажэйшай і багацейшай за Верхнюю. На фасадах размяшчаліся дэкараваныя натуральныя валуны. Такія валуны расколвалі на дзве часткі, якія ўкладалі ў сцены і часам паліравалі. Такая тэхналогія дазваляла ашчаджаць будаўнічы матэрыял.

Усё, што да сённяшняга дня захавалася ад Ніжняй царквы, можна ўбачыць у крытай частцы Старога замка. Тут жа захоўваюцца і часткі ад Верхняй царквы.

Дата публікацыі: 24.08.2020.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць