Гродна. Палац Масальскіх


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/

Палацавы комплекс Масальскіх быў пабудаваны ў першай палове ⅩⅧ стагоддзя. На сёння “камяніца Масальскіх” лічыцца самым велічным будынкам на Замкавай вуліцы.

Гродзенскі палацавы комплекс князёў Масальскіх некалі размяшчаўся на цяперашняй вуліцы Замкавай. Ён быў пабудаваны ў першай палове ⅩⅧ стагоддзя. Яго двухпавярховая архітэктурная кампазіцыя мела выгляд літары П. Ужо ў сярэдзіне ⅩⅧ стагоддзя Масальскія пабудавалі каля галоўнага палаца каменны дом – зменшаную копію асноўнага палаца, але з высокім чарапічным дахам – “камяніцу Масальскіх”. Па плане дадзены будынак меў форму літары П. З паўночнага боку да яго прымыкала аднапавярховае памяшканне гаспадарчага прызначэння.

У 1899 годзе палац Масальскіх згарэў. Пажар прымусіў разабраць большую частку канструкцыі, з рэшткаў якой быў пабудаваны новы дом. Падчас Другой сусветнай вайны тут знаходзілася гета, пра што сведчыць мемарыяльная дошка на рагу будынка. У Гродзенскім гета нацысты знішчылі каля 29 тысяч чалавек.

Камяніцы Масальскіх пашанцавала больш. Рэканструкцыя гэтага будынка адбылася ў 1912 годзе. У міжваенны перыяд у ім перабудавалі дах, дадалі трэці паверх. Пасля Другой сусветнай вайны над уваходам з'явіўся трохвугольны франтон і некалькі балконаў. З 1970-х гг. і да цяперашняга часу тут размяшчаецца інтэрнат мясцовага Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць