Гродна. Палац Сангушак


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/

Палац князёў Сангушак пабудаваны ў 1742 годзе, адна з прыгожых славутасцяў Гродна.

Палац князёў Сангушак пабудаваны на месцы карчмы, вядомай яшчэ з XVI стагоддзя. У першай палове XVIII стагоддзя ўласнікам пляцу з камяніцай, карчмой і драўляным домам на Рынкавай плошчы стаў вялікі маршалак Вялікага Княства Літоўскага Павел Сангушка. У 1742 годзе на месцы карчмы ён пабудаваў палац. У 1778 годзе ўся нерухомасць Сангушак перайшла ва ўласнасць гродзенскага старасты Антонія Тызенгаўза і заставалася ў ягонай сям’і да канца XVIII стагоддзя.

На працягу XVIII–XIX стагоддзяў палац неаднаразова перабудоўваўся. Толкі ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя дом прыняў свой сучасны выгляд.

У ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя памяшканні гэтага будынка здаваліся пад кватэры. Тут таксама знаходзіліся розныя крамы, склады, майстэрні, аптэка, банкаўская кантора.

У канцы 1920-х гадоў у будынку былога палаца размясцілася прадстаўніцтва кампаніі па вырабе швейных машын “Зінгер”, крама гатовай вопраткі “Мадэрн”, крама шаўковых тканін і галантарэйныя крамкі. З канца 1920-х гадоў і па сёняшні дзень у былым палацы працуе цырульня.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць