Гродна. Будынак музычнай школы


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/

Будынак музычнай школы, або музычнага флігеля, пабудаваны ў 70–80-я гады XVIII стагоддзя – помнік архітэктуры позняга барока.

Будынак музычнай школы (музычнага флігеля) – помнік архітэктуры позняга барока, спраектаваны архітэктарам Ёганам Мёзерам. Будынак ўваходзіў у ансамбль Гарадніцы Антонія Тызенгаўза. Уяўляе сабой двухпавярховы цагляны крывалінейны ў плане будынак са складаным двух'ярусным дахам. Архітэктура будынка адрозніваецца дастатковай складанасцю: упрыгожана аркамі, пілястрамі, міжпавярховымі паясамі. Яшчэ больш ўзмацняе выразнасць будынка фігурны дах з заломам.

У 1774 годзе ў гэтым будынку, які атрымаў назву “крывая афіцына” адкрылася музычная школа. Яе дырэктарам стаў вядомы скрыпач Сітанскі. Школа стваралася як філіял Гродзенскага тэатра Тызенгаўза. У мансардным паверсе пражывалі выкладчыкі з сем'ямі, а першы паверх прызначаўся для заняткаў з вучнямі. Музычная школа ў Гродне праіснавала да 1780 года. Усяго музычную адукацыю атрымалі каля 40 вучняў. Узровень навучання быў дастаткова высокі. Акрамя музычных дысцыплін, тут праводзіліся заняткі па арыфметыцы і французскай мове. У 80-я гады XVIII стагоддзя музычная школа была перанесена ў Паставы.

У другой палове ХІХ стагоддзя будынак былой музычнай школы быў прададзены купцу Булькаўштэйну. У пачатку ХХ стагодзя “крывая фіцына” належала князю Друцкаму-Любецкаму.

Сёння ў будынку музычнай школы знаходзіцца галерэя «Тызенгаўз». Дзякуючы якаснай рэстаўрацыі ўладальнікам галерэі ўдалося захаваць унікальную тэатральную акустыку. Разам з выставамі ў галерэі праводзяцца канцэрты старадаўняй і класічнай музыкі.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць