Гродна. Лямус брыгіцкага кляштара


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/

Лямус брыгіцкага кляштара унікальны двухпавярховы  будынак першай паловы XVII стагоддзя у Гродне. Помнік драўлянага дойлідства. Лямус брыгіцкага кляштара з'яўляецца самай старажытнай драўлянай пабудовай на тэрыторыі Беларусі.

Лямус пабудаваны ў 1630-я  гады ў стылі ранняга барока. Верагодна, спачатку ён будаваўся як жылы дом для манахіняў.

Лямус размешчаны ў двары брыгіцкага комплексу і ўяўляе сабой двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак з высокім гонтавым дахам. Пабудаваны на бутавым падмурку з масіўнага бруса без адзінага цвіка. Усе канструкцыйныя элементы звязаны ўсечкамі і драўлянымі клінамі. Галоўны паўночны фасад аформлены двух’яруснай арачнай галерэяй з балюстрадай на другім паверсе.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць