Гродна. Помнік Элізе Ажэшцы


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/

Помнік знакамітай пісьменніцы Элізе Ажэшцы, з’яўляецца адным з самых старых скульптур Гродна.

Ідэя стварэння помніка нарадзілася ў 1923 годзе. Ініцыятарам выступіў магістрат горада. Быў праведзены конкурс, перамогу ў якім атрымаў выпускнік Варшаўскай акадэміі мастацтваў Рамуальд Зерых. Ён і стварыў бронзавы бюст. На першым ярусе пастамента былі змешчаны барэльефныя сюжэты з твораў пісьменніцы «Над Нёманам» і «Ad Astra». 20 кастрычніка 1929 года ў скверы на Тэатральнай плошчы, якая знаходзілася на месцы сучаснага гарадскога парку, адбылося адкрыццё помніка.

За час свайго існавання скульптура неаднаразова змяняла месца знаходжання. У гады Другой сусветнай вайны помнік знік. Пазней ён быў знойдзены на гарадскіх могілках. Дакладна невядома, як ён там апынуўся. Паводле першай версіі, клапатлівыя гараджане такім чынам выратавалі бюст ад знічэння ў гады вайны. Паводле другой – немцы самі вывезлі непатрэбны помнік і выкінулі яго на могілках.

У чэрвені 1947 года Гродзенскім выканкамам было прынята рашэнне пра аднаўленне помніка Элізе Ажэшцы. Помнік быў адноўлены – бюст з шэрага паліраванага граніту быў усталяваны на складаным шматпрыступкавым пастаменце з надпісам на польскай мове «Elizie Orzeszkowej». У жніўні 1947 года ён быў урачыста адкрыты ў скверы на перакрыжаванні вуліцы Ажэшкі і Тэлеграфнай. На гэтым месцы ён знаходзіцца і сёння.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць