Свята-Пакроўская царква


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/

Свята-Пакроўская царква з'яўляецца сучасным храмам. Пабудаваная ў стылі старажытнарускага царкоўнага дойлідства.

У ⅩⅨ стагоддзі на месцы горада Кіраўска знаходзіўся маёнтак Качэрычы, які быў цэнтрам Качэрыцкай воласці Бабруйскага павета.

У Качэрычах у 1840 годзе на сродкі мясцовага землеўладальніка фон Гоера была пабудавана царква ў гонар свяціцеля Мікалая. У 1863 годзе царква была адрамантавана.

У 20–30-я гады ⅩⅩ стагоддзя ў сувязі з антырэлігійнай палітыкай савецкай улады прыходская царква свяціцеля Мікалая была закрыта, а пазней знішчана.

У 1935 годзе на месцы маёнтка Качэрычы быў пабудаваны пасёлак Кіраўск, названы ў гонар савецкага функцыянера Сяргея Кірава. Неўзабаве ў Кіраўск быў перанесены раённы цэнтр.

Толькі ў пачатку 90-х гадоў ⅩⅩ стагоддзя з блаславення епіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага ў Кіраўску быў заснаваны праваслаўны прыход. А ў 1995 годзе дом па вуліцы Гагарына быў перабудаваны пад Свята-Пакроўскую царкву.

Дата публікацыі: 16.08.2020.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць