Скідзель. Касцёл Святога Язэпа Рамесніка


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/

Касцёл Святога Язэпа Рамесніка на сёняшні дзень з’яўляецца адной з галоўных славутасцяў Скідзеля. Храм служыць узорам сучаснай архітэктуры.

Храм знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы горада, недалёка ад шашы Гродна – Мінск. Вуглавы камень новага касцёла асвяціў папа рымскі Ян Павел II 22 траўня 1995 года ў Сочаве ў Польшчы. Фундамент будучага храма і звон былі асвячоны 1 траўня 1997 года гродзенскім біскупам Аляксандрам Кашкевічам. Першае набажэнства прайшло ў яшчэ недабудаваным храме 1 траўня 2000 года.

Касцёл мае ромбападобны план, перакрыты двухсхільным метала-чарапічным дахам. Галоўны ўваход у храм пазначаны вежай-званіцай. Вялізная залавая прастора касцёла перакрыта плоскай падшыўной дашчанай столлю з невялікім нахілам да кутоў. На алтарнай сцяне змешчана велічнае разьбянае ўкрыжаванне.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць