Мінск. Помнік Якубу Коласу


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/sound/26088a8c-692f-4179-a068-7ec57dbf0ccf.mp3

Помнік Якубу Коласу быў адкрыты на плошчы, названай у яго гонар, 3 лістапада 1972 года ў дзень 90-годдзя народнага паэта.

Якуб Колас (Канстанцін Міцкевіч) – беларускі паэт, празаік, драматург, крытык, публіцыст, перакладчык, вучоны, класік беларускай літаратуры. Ён нарадзіўся ў 1882 годзе. У часы Расійскай імперыі змагаўся за права беларусаў навучацца па-беларуску, за што 3 гады прасядзеў у Мінскім турэмным атрозе. Супрацоўнічаў з першымі беларускімі газетамі “Наша Доля” і “Наша Ніва”. Напісаў знакамітыя паэмы “Новая зямля” і “Сымон-музыка”. “Новую зямлю” называюць энцыклапедыяй беларускага жыцця і параўноўваюць з “Панам Тадэвушам” Адама Міцкевіча. Памёр знакаміты пясняр у 1956 годзе.

Праектныя работы па добраўпарадкаванні плошчы і ўсталяванні помніка Якубу Коласу распачаліся ў 1970 годзе. Праект выканалі архітэктары Юрый Градаў, Георгій Заборскі і Леанід Левін. У цэнтры плошчы была размешчана скульптурная кампазіцыя, якая ўключала дэкаратыўныя басейны, фантаны.

У цэнтры кампазіцыі, аўтарам якой стаў вядомы скульптар Заір Азгур, – васьміметровая фігура Якуба Коласа, які сядзіць на камені. Справа ад яго размешчаны закамянелыя персанажы аповесці “Дрыгва” – легендарны дзед Талаш з унукам Панасам. Злева – героі паэмы “Сымон-музыка” – Сымон са сваёй вернай сяброўкай Ганкай.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць