Свята-Міхайлаўская царква


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/

Свята-Міхайлаўская царква – праваслаўны храм і гісторыка-культурны помнік, пабудаваны расійскім урадам за казённыя сродкі ў 1865 годзе.

Свята-Міхайлаўская царква была пабудаваная ў 1864–1865 гадах. 22 кастрычніка 1865 года храм быў асвячоны.

На пабудову мураванай царквы, разлічанай на 200 чалавек, расійскія ўлады выдаткавалі больш за 4,5 тысячы рублёў. У 1911 годзе да шчучынскага праваслаўнага прыхода належаў 1 261 чалавек.

У перыяд знаходжання Шчучына ў складзе Другой Рэчы Паспалітай Свята-Міхайлаўская царква страціла частку сваёй уласнасці. Таксама скарацілася колькасць вернікаў. У 1933 годзе прыход налічваў 752 чалавекі.

У савецкі час, нягледзячы на антырэлігійную палітыку, дзейнасць Свята-Міхайлаўскай царквы не спынялася.

Свята-Міхайлаўская царква – гэта помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. У дэкоры фасадаў выкарыстаны атынкаваныя какошнікі, руставаныя вуглавыя лапаткі, рэльефныя крыжы.

Дата публікацыі: 09.07.2020.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць