Дзісна. Свята-Васкрасенская царква


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/

Свята-Васкрасенская царква з'яўляецца архітэктурнай славутасцю Дзісны.

Царква была пабудавана ў 1864–1870 гадах на самым высокім месцы ў цэнтры горада. Яна пабудавана ў рэтраспектыўна-рускім стылі.

У храме знаходзіўся цудатворны абраз Божай Маці «Адзігітрыя», які з’яўляецца копіяй XVIII стагоддзя з больш старажытнай Смаленскай іконы Божай Маці «Адзігітрыя». У 1915 годзе падчас Першай сусветнай вайны абраз перавезлі ў Маскву, аднак праз год вярнулі ў Дзісну.

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны, у рэчышчы антырэлігійнай палітыкі савецкай улады, Свята-Васкрасенская царква была закрыта і пераабсталявана пад склад. Аднак царкоўныя каштоўнасці, у тым ліку абраз «Адзігітрыя», удалося выратаваць і перанесці ў невялікую царкву, размешчаную на мясцовых праваслаўных могілках.

Васкрасенскую царкву вярнулі вернікам у 1989 годзе, яна была адрэстаўравана, а ў 1991 годзе храм нанова асвяцілі. Тады ж сюды зноў перанеслі абраз Божай Маці «Адзігітрыя». На сённяшні дзень Васкрасенская царква з’яўляецца архітэктурным помнікам і гісторыка-культурнай каштоўнасцю.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць