Спаса-Праабражэнская царква


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/

Спаса-Праабражэнская царква – унікальны помнік драўлянага культавага дойлідства.

Першапачаткова Спаса-Праабражэнская царква была пабудавана ў пачатку XVIII стагоддзя. Гэты помнік драўлянага дойлідства вылучаўся сваімі незвычайнымі архітэктурнымі формамі. У ім адлюстраваліся кампазіцыйныя прыёмы, характэрныя для ярусных беларускіх храмаў XVII–XVIII стагоддзяў. Асноўны аб'ём – высокі квадратны ў плане зруб, завершаны пакатым шатровым бляшаным дахам і 8-граннай вежачкай з купалком, абкружаны з трох бакоў невысокай абходнай галерэяй. Вокны ў ніжняй частцы прамавугольныя, у верхніх частках паўночнай і паўднёвай сцен галоўнага аб'ёму – трайныя арачныя. Галоўны ўваход аформлены чатырохслуповым ганкам.

У сярэдзіне ХІХ стагоддзя царква была перабудаваная. Храм дзейнічаў да 1930 года, калі быў закрыты ў час савецкай антырэлігійнай палітыкі. У царкоўным будынку быў зроблены клуб. А ў 1961 годзе тут размясціўся фуражны склад мясцовага калгаса. У 1989 годзе храм быў выратаваны – яго перавезлі пад Мінск у Музей народнай архітэктуры і побыту. У 2014 годзе былі праведзены рэстаўрацыйныя работы.

Дата публікацыі: 15.06.2020.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць