Гродна. Сядзіба Станіславава


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/

Сядзіба Станіславава была ўзведзена ў стылі позняга барока ў 1770 годзе па праекце італьянскага архітэктара Джузэпэ Сака. Яна будавалася дзесяць гадоў і павінна была стаць загараднай рэзідэнцыяй апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Аднак кароль пражыў у ёй нядоўга.

У архітэктурных адносінах галоўны сядзібны дом – гэта двухпавярховы прамавугольны будынак. Па ягоных баках знаходзіліся флігелі. Цэнтральны фасад вылучаны паўкруглым эркерам, на якім захавалася манаграма караля. Побач з сядзібным домам знаходзіліся гаспадарчыя пабудовы. Сядзібу акружаў парк, галоўным элементам якога была пад’яздная ліпавая алея. Некалькі старых ліп, якія «бачылі» Станіслава Аўгуста Панятоўскага, захаваліся да нашага часу. У другой палове ⅩⅨ стагоддзя гэты парк з радыяльна-прамянёвай планіроўкай быў перабудаваны ў пейзажны. Яго рэшткі захаваліся да нашых дзён. 

У 1953 годзе сядзіба Станіславава была перададзена Гродзенскаму сельскагаспадарчаму інстытуту і была перабудавана. У 1982–1983 гадах яна была істотна ўшчыльнена шэрагам шматпавярховых жылых дамоў. Цяпер на тэрыторыі сядзібы знаходзяцца кафедры Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць