Гродна. Тэатр Тызенгаўза


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/

Тэатр Тызенгаўза ў Гродна з’яўляецца помнікам архітэктуры XVIII стагоддзя і першым публічным тэатрам горада.

Будынак тэатра - архітэктурны помнік, які адносіцца да XVIII стагоддзя. Яго ўзвядзенне пачалося ў 1772 годзе, аўтарамі былі архітэктары Іаган Георг Мёзер і Джузэпэ Сака. Праз крыты пераход з тэатральнага будынка можна было трапіць у палац Тызенгаўза. Фактычна тэатральны будынак і задумваўся як працяг палаца. Збудаванне ўключала асноўную залу, якая мела форму паўкруга, з амфітэатрам і галерэямі. Сцэна мела пяць дэкарацыйных планаў. Тут жа размяшчаліся партэр і дваццаць дзве ложы.

На момант стварэння тэатральнай трупы ў яе склад уваходзілі галоўным чынам італьянскія артысты. Аднак паступова іх сталі выцясняць вучні, якія займаліся ў Гродзенскай музычна-тэатральнай школе Тызенгаўза. Сфармаваны калектыў быў прафесійным і прызнаваўся ў ліку лепшых ва ўсёй Еўропе. Пасля таго, як Тызенгаўз быў адхілены ад займаемых пасад, трупа разам са школай пераехала ў горад Паставы, дзе праіснавала да 1785 года.

У 1802 годзе актрыса Саламея Дзешнер выступіла з намерам стварыць у Гродна пастаянны тэатральны калектыў. Яна звярнулася да губернскай адміністрацыі з просьбай арандаваць будынак тэатра Тызенгаўза. Гэта просьба была задавлена і ў Гродна быў створаны першы прафесійны гарадскі тэатр. 

Будынак тэатра рамантавалі і перабудоўвалі на працягу ⅩⅨ стагоддзя. У 1851 годзе Віктар Міхаэліс склаў каштарыс на рамонт тэатра, які да таго часу нават і не абаграваўся (печаў не было). У 1859 годзе пасля рэканструкцыі аб’ём будынка быў павялічаны. Перабудова тэатра працягнулася і ў ХХ стагоддзі. У ХХ-х гадах быў прыбудаваны гаўбец над уваходам у тэатр, а ў 1940-м годзе быў надбудаваны трэці паверх. У 1975 годзе адбылася рэканструкцыя, была пашырана зала і сцэна. У 1986 годзе прайшоў капітальны рамонт. 

У розныя часы ў будынку тэатра працавалі розныя творчыя калектывы. З 1929 па 1939 год у будынку знаходзіўся польскі тэатр імя Элаізы Ажэшкі. А ў 1940-1941 гадах у будынку працаваў Дзяржаўны польскі тэатр лялек БССР. У 1945–1947 гадах – Дзяржаўны рускі траматычны тэатр. З 1947 года ў гэтым будынку знаходзіцца драматычны абласны тэатр. З 1986 года тут размяшчаецца Гродзенскі абласны тэатр лялек. Неафіцыйна ён празваны “Лялечным тэатрам Тызенгаўза”.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць