Мінск. Музей «Краіна міні»


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/sound/82330869-5c0c-481c-a761-8ff2255d1ad1.mp3

Музей «Краіна міні» ‑ гэта першы ў Беларусі музей архітэктурных мініяцюр беларускіх славутасцяў, звязаных са знакавымі падзеямі жыцця краіны. Вакол некаторых макетаў узноўленыя гістарычныя сцэны, якія дазваляюць наведнікам музея адчуць атмасферу мінулага.

Ідэя стварэння незвычайнага музея належыць прадпрымальніку Яўгену Даніліку. «Краіна міні» пачала працаваць у 2016 годзе, і гэта першы ў Беларусі музей архітэктурных мініяцюр беларускіх славутасцяў, звязаных са знакавымі падзеямі гісторыі краiны.

Макет кожнай славутасці – твор мастацтва. У экспазіцыі прадстаўлены самыя значныя архітэктурныя помнікі Беларусі, у тым ліку малавядомыя. Сярод іх макеты знакамітых палацаў – Нясвіжскага, Лідскага, Косаўскага і Крэўскага. Ёсць мініяцюры палацаў Румянцавых-Паскевічаў у Гомелі, Камянецкая вежа пад Брэстам, дыярамы Брэсцкай крэпасці.

Апроч асноўнай экспазіцыі, у «Краіне міні» ёсць фотазона ў выглядзе самабытнай беларускай хаткі, зона адпачынку, дзе за кубкам кавы можна пакарыстацца бясплатным Wi-Fi.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць