Мінск. Вайсковыя могілкі


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/sound/11409fd2-6c0c-4002-b38b-51028d0f7d4e.mp3

Вайсковыя могілкі з’яўляюцца аднымі з самых старых некропаляў Мінска.

Першыя ўзгадкі пра Вайсковыя могілкі адносяцца да 40-х гадоў XIX стагоддзя. На той час яны адносіліся да Мінскага вайсковага шпіталя і знаходзіліся ў месцы пад назвай “Доўгі брод” на ўскрайку Мінска.

У 1895 годзе гэтыя могілкі былі закрытымі для пахаванняў. Аднак неўзабаве тэрыторыю цвінтара пашырылі і назвалі Новымі вайсковымі могілкамі. Сцежкі на гэтых могілках былі створаны крыжападобна і падзялілі тэрыторыю на чатыры ўчасткі. 2 ліпеня 1895 года на Новых вайсковых могілках прайшла паніхіда і асвячэнне. На перакрыжаванні сцежак спачатку паставілі вялікі крыж. А ў 1896 годзе на гэтым месцы пачалася будоўля праваслаўнай царквы, якая была скончана ў 1898 годзе. Зараз гэты храм вядомы як царква Аляксандра Неўскага. За алтарнай часткай храма знаходзяцца абеліскі вайскоўцам, якія загінулі ў час руска-турэцкай вайны 1877–1878 гадоў.

У час Першай сусветнай вайны на гэтых могілках было мала пахаванняў. Аднак у гады Другой сусветнай вайны Вайсковыя могілкі сталі месцам вечнага супакою больш пяцісот салдат і афіцэраў Чырвонай арміі і партызанаў.

На Вайсковых могілках пахавана шмат дзеячоў літаратуры, навукі і мастацтва, а таксама грамадскіх і палітычных дзеячоў. Сярод іх вялікія беларускія паэты Якуб Колас і Янка Купала, аўтар дзяржаўнага гімна Беларусі Міхась Клімковіч, першы прэзідэнт Беларускай акадэміі навук Усевалад Ігнатоўскі, адзін з заснавальнікаў БССР Аляксандр Чарвякоў.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць