Насценны малюнак “Берасцейскі манетны двор”


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/sound/3c216115-cfa3-42e4-a752-672bf967ca63.mp3

Мемарыяльнае месца, прысвечанае першаму на тэрыторыі сучаснай Беларусі манетнаму двару, які дзейнічаў у 1665 – 1666 гады.

Праз Берасце́йскі манетны двор ажыццяўлялася грашовая рэформа караля польскага і вялікага князя літоўскага Яна Казіміра Вазы. Манетны двор у Брэсце пачаў сваю працу 4 снежня 1665 года і працаваў да 16 снежня 1666 года Кіраваў працай двара запрошаны з Італіі манетны майстар Ціт Лівій Бараціні. Берасцейскі манетны двор выпускаў літоўскія медныя шэлягі, так званыя барацінкі.

Шэлягі, выбітыя ў Брэсце, мелі вялікі намінал і малую вагу. Апроч гэтага, эмісія барацінак амаль у 10 разоў перавысіла запланаваную, што прывяло да калапсу фінансавай сістэмы Рэчы Паспалітай. Такая сітуацыя стала вынікам пошуку лёгкіх і простых рашэнняў складаных эканамічных праблем.

Дата публікацыі: 11.07.2019.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць